У Ганцавічах легкавы аўтамабіль заехаў у дзверы крамы. Ніхто не пацярпеў, паведамляе ДАІ.

Здарэнне адбылося сёння каля 13.30 на вуліцы Матросава. 31-гадовая жыхарка Баранавіч прыпаркавала аўтамабіль практычна ля ўвахода ў краму. Ужо збіраючыся ад'язджаць, жанчына завяла машыну, але яна пакацілася і ўрэзалася ў дзверы гандлёвага цэнтра.

На кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0