20.09.2019 / 20:24

Вакарчук збег з пасяджэння Вярхоўнай Рады на канцэрт у Мінску: «Бог забараняе мне не займацца творчай дзейнасцю» 9

Лідар украінскай музычнай групы «Океан Ельзи» і кіраўнік палітычнай партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук збег з пасяджэння Вярхоўнай Рады, каб выступіць на канцэрце ў Мінску.

Фота: Liga.net.

Увечары Вакарчук адсутнічаў у зале пасяджэння і не з'яўляўся падчас галасавання за законапраекты.

Канцэрт гурта «Океан Ельзи» пачаўся ў Мінску 20 верасня, а 20:00.

Святаслаў Вакарчук заявіў Радіо Свобода, што не лічыць парушэннем свой выступ з гуртом «Океан Ельзи» на канцэрце ў Мінску.

«Канстытуцыя Украіны дазваляе народнаму дэпутату займацца творчай дзейнасцю, а Бог забараняе мне не займацца творчай дзейнасцю», — сказаў ён.

Вакарчук адзначыў, што яго выступ на гэтым канцэрце бясплатны.

«Я не атрымліваю ганарараў, і тых забароненых законам выплат, якіх не можа мець народны дэпутат», — сказаў ён.

NN.by

3
Віктар / Адказаць
20.09.2019 / 21:44
А чаго квiткі не танныя?
3
Маланка / Адказаць
20.09.2019 / 22:16
Так, прыехаў выступаць на Мінск-арэне за ежу!
3
Nokia / Адказаць
20.09.2019 / 22:22
Пры ўсёй павазе да творчасці палітык з яго ніякі. Да таго ж павязаны з алігархам Пінчуком.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру