20.09.2019 / 21:57

Блогер выплаціць кампенсацыю за гібель дзяўчынкі, якая гатавала папкорн па яе рэцэпце

Папулярны відэа-блогер з Кітая, Ms Yeah, пагадзілася выплаціць кампенсацыі сем'ям 2 дзяўчынак пасля таго, як адна з іх памерла падчас спробы скапіяваць яе відэа, паведамляе ВВС.

У Ms Yeah 7 мільёнаў падпісчыкаў на YouTube, а канал прысвечаны незвычайным рэцэптам, якія можна паўтарыць проста на працы ў офісе.

Відэа з трагічнымі наступствамі для юных фанатак было прысвечана гатаванню папкорна ў кансервавай банцы. Дзяўчынкі 12 і 14 гадоў спрабавалі разагрэць спірт ў банцы, але яна выбухнула.

14-гадовая дзяўчынка памерла ад атрыманых траўмаў, а 12-гадовая мае патрэбу ў пластычнай аперацыі. Прадстаўнікі блогеркі сустрэліся з сем'ямі абедзвюх ахвяр і пагадзіліся выплаціць ім грошы.

Сама блогерка адмаўляе, што дзяўчынкі спрабавалі паўтарыць яе відэа. Яна сцвярджае, што яны выкарыстоўвалі іншы кантэнт, а яе відэа наогул нельга лічыць інструкцыяй і спрабаваць паўтарыць.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру