21.09.2019 / 09:34

Сяргей Чыслаў і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце подпісы за незалежнасць. Пакуль адрэагавала 1500 чалавек 38

Заснавальнік «Белага легіёна» Сяргей Чыслаў (Сяргей Бульба) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі сайт Канстытуцыя.бел, на якім прапануюць наведнікам зрабіць сімвалічны выбар паміж «Беларуссю» і «Белоруссіей».

Ініцыятыва вядзе адлік да 8 снежня. На гэты дзень запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Актывісты кампаніі мяркуюць, што менавіта 8 снежня можа адбыцца здача суверэнітэта Беларусі.

Каб прадухіліць яе, яны заклікаюць пакідаць подпіс пад дэкларацыяй і падпісацца на суполкі «Свежы вецер» у сацыяльных сетках.

Пакуль на сайце пакінута 1470 подпісаў.

NN.by

78
Летов / Адказаць
21.09.2019 / 09:41
Завербовали значит все таки
60
Axel Justas / Адказаць
21.09.2019 / 09:51
Сэнс гэтага? Я ўжо за Канапацкую падпісаўся (выхад з Саюзнай дзяржавы), назбіралі там 12.000 за некалькі месяцаў. Неяк не ўражвае, а галоўнае - ні і што пасля?
60
шлёма / Адказаць
21.09.2019 / 10:22
Axel Justas, а остальные, что не хотят выходить из Союза? Ведь нас не 12 тыс. а около 7 млн. взрослого населения.
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру