21.09.2019 / 09:50

Каб даць гэты канцэрт, Вакарчук прапусціў паседжанне Вярхоўнай Рады. Аншлаг на «Мінск-арэне» ФОТЫ 12

На «Менск-арэне» не было ніводнага вольнага месца. Так у Беларусі сустрэлі ўкраінскі гурт «Океан Ельзи». Падчас канцэрту лідэр гурта Сьвятаслаў Вакарчук узгадаў нядаўна вызваленых 35 украінскіх вязьняў, «Менск-арэна» вітала гэтыя словы авацыямі, піша Радыё Свабода.

Каб даць канцэрт у Менску, Вакарчук сышоў з паседжаньня Вярхоўнай Рады. «Канстытуцыя Украіны дазваляе народнаму дэпутату займацца творчай дзейнасьцю, а бог забараняе мне не займацца творчай дзейнасьцю», — сказаў ён у інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода. Паводле Вакарчука, ягоны выступ на гэтым канцэрце не аплачваецца. «Я не атрымліваю ганарараў і тых забароненых законам выплат, якіх ня можа мець народны дэпутат», — заявіў ён. Сьвятаслаў Вакарчук таксама адзначыў, што канцэрт у Менску быў узгоднены яшчэ да таго, як ён пайшоў у палітыку і на выбары. Партыя «Голас», створаная Сьвятаславам Вакарчуком, атрымала 20 мандатаў на пазачарговых выбарах у парлямэнт Украіны.

0
Nokia / Адказаць
21.09.2019 / 10:52
Чамусьці не відно каментароў тыпу "вайна ідзе, а ён за мяжой скача". Ольгінаўцы перамясцілі свой фокус на іншы "аб'ект" ?
11
Antyzombie / Адказаць
21.09.2019 / 11:00
Слова Бог пішацца з вялікай літары.
5
Aliaksei / Адказаць
21.09.2019 / 11:56
Была як заўсёды супэр!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру