21.09.2019 / 11:50

Канапацкая: На вечарынках у Палаце другі тост заўсёды ўстаюць і п'юць за прэзідэнта 50

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ў інтэрв'ю ютуб-каналу «Краіна для жыцця» расказала, як адбываюцца святкаванні ў парламенце.

— Мы мелі зносіны з калегамі і мне далі інфармацыю, што на самой справе, што калі бываюць у Палаце прадстаўнікоў нейкія мерапрыемствы, тыя ж карпаратывы, першы тост заўсёды ўстаюць і п'юць за прэзідэнта.

— Другі.

— Другі?

— Ну я не ведаю.

— Людзі, якія п'юць за прэзідэнта, ведаючы, што ён парушыў Канстытуцыю шмат разоў?

— Напэўна, мяне не клічуць проста на гэтыя мерапрыемствы.

— Вы не п'яце алкаголь ці тост Вы не падымаеце?

— Першы раз я з гэтым сутыкнулася, гэта было ў 2016 годзе.

— То бок, гэта праўда? Тое, што мне сказалі? За прэзідэнта ў парламенце падымаюць тосты?

— Я была адзін раз на такой ​​вечарыне. Так, другі тост быў за прэзідэнта стоячы. Для мяне гэта было настолькі нечакана, што я нават не змагла ўстаць.

NN.by

0
Яктойказаў / Адказаць
21.09.2019 / 11:55
Надеюсь, пьют не чокаясь?
0
вусцішны троль / Адказаць
21.09.2019 / 11:56
Не чокаясь
18
спадар Раман / Адказаць
21.09.2019 / 11:58
Прыгожая жанчына! Люблю яе. А піць-не трэба, ні за прэзідэнтаў, ні за іншых палітыкаў.
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру