21.09.2019 / 12:17

Лукашэнка: Трамп з жонкай вохкаюць і ахкаюць ад беларускага льну, пытаюцца, дзе можна купіць 69

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на «Карэлічы-лён» расказаў работнікам прадпрыемства, як сям'я прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адрэагавала на падарункі з Беларусі. Такі сюжэт з'явіўся ў эфіры АНТ.

«Мы ўмеем добрыя тканіны рабіць. Я нядаўна жонцы прэзідэнта ЗША перадаў вырабы з ільну. Яны ахкаюць і вохкаюць і пытаюцца, дзе гэта можна купіць. Гэта кажа аб тым, што мы не ўмеем прадаваць свой тавар. Давядзецца вучыць тых, хто павінен гэтым займацца», — заявіў Лукашэнка.

Ільняны абрус Меланіі Трамп мусіў перадаць дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, які, праўда, быў неўзабаве адпраўлены ў адстаўку.

Чытайце. «Я заўзеў за Трампа». Лукашэнка праз Болтана перадаў падарункі Трампу і яго жонцы

NN.by

5
Вецер валос. / Адказаць
21.09.2019 / 12:20
Аляксандра Рыгоравіч падаруй сябру кантейнер Льну!
1
спадар Раман / Адказаць
21.09.2019 / 12:24
Падазраю, што нехта зноў ілжэ. Мусіць Болтан.
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
21.09.2019 / 12:24
дык менавіта з-за гэтага вырашыў скараціць колькасьць льнозаводаў на Віцебшчыне?
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру