21.09.2019 / 13:22

У Мінску адкрылася першая «Табакерка». Глядзіце, што там прадаюць, акрамя цыгарэт 20

Запрацаваў першы кіёск «Табакерка» у Мінску. Ён знаходзіцца ў Кунцаўшчыне, проста ля Заходняга рынку. Realty.tut.by паглядзелі, што там прадаецца, акрамя тытунёвых вырабаў.

Як распавяла прадавец, кіёск працуе ўжо некалькі дзён. Паводле яе слоў, іншыя «Табакеркі» пакуль закрыты.

Адзначым, што ў такіх кіёсках тытунёвыя вырабы павінны займаць не менш за 80% асартыменту. Астатнія 20% — іншыя тавары.

Таму ў першай «Табакерцы» таксама прадаюць чыпсы, арэшкі, жуйкі, прэзерватывы, шакаладкі, кава 3 у 1, батарэйкі, клей і іншае. Увогуле, усё тое, што было ў простых ларках, якія ў 2008 годзе імем рэвалюцыі прыбралі з вуліц Мінска.

Першы такі тытунёвы кіёск з'явіўся ў сталіцы 20 ліпеня ў Сухарава, следам сталі заўважаць «Табакеркі» і ў іншых раёнах горада. Кіёскі доўга стаялі зачыненымі, хоць у іх актыўна набіралі персанал. Да канца 2019 года ў сталіцы павінна быць выдзелена 500 участкаў пад падобныя гандлёвыя пункты.

«Табакеркі» па ўсёй краіне ўсталёўвае падкантрольная бізнэсмену Аляксею Алексіну кампанія «Энергія-ОІЛ», якая рэалізуе інвестпраект па стварэнні недзяржаўнай сеткі па гандлі тытунёвымі вырабамі. У рэгіёнах працэс ідзе яшчэ з канца 2018 года, але для Мінска гэта справа была асабліва балючай.

«Табакеркі» забаронена размяшчаць унутры гарадскога ядра, межы якога праходзяць па Талстога, Машэрава, Казлова, Захарава і Аранскай. Забаронена іх таксама ўсталёўваць на тэрыторыях, прылеглых да магістральных вуліц, устаноў аховы здароўя, адукацыі, парках і скверах. Нельга размяшчаць гэтыя кіёскі на прыпынках з вялікім трафікам. Аднак гэтыя ўмовы часта не выконваюцца.

Пад «Табакеркі» ўлады абавязаныя без аўкцыёну прадаставіць у арэнду інвестару зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання гандлёвых аб'ектаў. Гэта кіёскі, крамы, павільёны і неізаляваныя пункты.

2
вусцішны троль / Адказаць
21.09.2019 / 13:35
Здесь на лицо и коррупция, и прямое нарушение Конституции и законов Беларуси - и всё это под личным покровительством Лукашенко. В 2008 году он приказал убрать все ларьки, чтобы потом отдать эту нишу своему дружку-олигарху Алексину, да ещё и наделив его компанию исключительными правами на ведение «бизнеса». Браво, у семейки дела идут отлично!
3
Жвір / Адказаць
21.09.2019 / 14:01
То *аўно, то трэска...
4
хамса / Адказаць
21.09.2019 / 14:02
хто самы галоўны мафіёзі краіны?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру