21 верасня ў 5:30 раніцы на вуліцы Сацыялістычнай ў Гродне адбылася аварыя з удзелам таксі, паведамляе Newgrodno.by.

Як прызнаўся кіроўца, ён заснуў за рулём і ўрэзаўся ў слуп. Дзяўчыну-пасажырку забрала хуткая дапамога, якая прыбыла на месца аварыі разам з супрацоўнікамі ДАІ.

Дзяўчына была дастаўлена ў бальніцу з сур'ёзнымі траўмамі, кіроўца не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0