У Мінску прайшоў чарговы з'езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Старшынёй партыі абраны 42-гадовы Алег Гайдукевіч. Яго бацька Сяргей Гайдукевіч цяпер будзе лічыцца ганаровым старшынёй.
Алег Гайдукевіч
Апроч таго, падчас з'езда партыя вылучыла 110 кандыдатаў ва ўсе выбарчыя акругі краіны. Амаль ніхто з іх не збірае подпісы ў сваю падтрымку, яны трапяць у бюлетэні аўтаматычна.
***
Алег Гайдукевіч
Нарадзіўся ў 1977 года ў Мінску. Скончыў Акадэмію міліцыі і Акадэмію кіравання.
Працаваў у міліцыі, узначальваў Фрунзенскае РУУС. Пасля сыходу з сілавых структур у 2012 годзе пачаў партыйную кар'еру.