Аварыя адбылася каля 10 гадзін раніцы 21 верасня на дарозе Лужэсна — Тарасенкі каля вёскі Вярхоўе Віцебскага раёна, паведамляе абласная міліцыя.
32-гадовы жыхар Віцебскага раёна, кіруючы аўтамабілем «ВАЗ», з'ехаў у кювет і наехаў на дрэва.
У выніку аварыі кіроўца памёр на месцы здарэння. Яго пасажыраў агледзелі дактары.