21.09.2019 / 19:48

Беларускі распрацоўшчык гульняў апынуўся ў сусветным топ-3 па загрузках разам з Facebook і Google 4

Аналітычная платформа Sensor Tower апублікавала жнівеньскі рэйтынг найлепшых сусветных распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў зыходзячы з папулярнасці іх прадуктаў, піша Dev.by.

У топ-3 распрацоўшчыкаў па колькасці запамповак апынуўся беларускі распрацоўшчык SayGames. У мінулым месяцы карыстальнікі спампавалі дадаткі кампаніі 114 мільёнаў разоў, ці на 13 мільёнаў больш, чым у ліпені. У жніўні карыстальнікі больш запампоўвалі толькі дадаткі ад Google і Facebook.

Па загрузах у App Store беларускі распрацоўшчык заняў пятае месца (34 мільёны запамповак), па загрузках у Google Play — трэцяе месца (80 мільёнаў запамповак).

У App Store зараз даступна 22 гульні, распрацаваных SayGames, у Google Play — 21. Самыя папулярныя гульні ў жніўні — Sand Balls (22 мільёны загрузак) і Jelly Shift (18 мільёнаў загрузак).

Sand Balls — самая папулярная гульня ад SayGames

NN.by

15
Адыкватник) / Адказаць
21.09.2019 / 21:49
таки папулярны што нихто и не ведае
0
Алесь Нязгода / Адказаць
21.09.2019 / 22:48
Дзіўна, але ў гэтым чарце чамусьці лагатыпы не адпавядаюць назвам кампаній. Усё паблытана.
1
Казік / Адказаць
22.09.2019 / 18:26
Алесь Нязгода, што паблытана? Ці вы ня ведалі, што ютуб гэта гугл, а вацап - фэйсбук?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру