22.09.2019 / 08:34

Байдэн заклікаў правесці расследаванне пра размову Трампа і Зяленскага 5

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў правесці расследаванне магчымага ціску прэзідэнта Дональда Трампа на свайго ўкраінскага калегу Уладзіміра Зяленскага, піша Reuters.

«Падобна гэта празмернае злоўжыванне ўладай. Патэлефанаваць замежнаму лідару, які шукае дапамогі ў Злучаных Штатаў, і распытваць пра мяне», — заявіў Байдэн.

Раней Байдэн прапанаваў Трампу апублікаваць тэлефонную размову з Зяленскім пра свайго сына.

Дональд Трамп адмаўляе, што ў яго тэлефоннай размове з Уладзімірам Зяленскім былі нейкія незаконныя патрабаванні да ўкраінскай улады.

NN.by

7
Alehna / Адказаць
22.09.2019 / 10:35
Яму ж сказалі, адразу хай запытае свайго псіхіятара)))). Перадала старое!
2
меркаванне / Адказаць
22.09.2019 / 10:41
Апазіцыя ў ЗША патрабуе расследавання, і яно будзе. Як жа паныла і ганебна выглядаюць у параўнанні рэжымы, створаныя тут і ў расеі.. Павадыры могуць вырабляць што заўгодна і беспакарана.
11
Котіс / Адказаць
22.09.2019 / 11:19
Хутчэй бы ўжо! Мо ў 2020 нейкага нармальнага выбяруць?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру