22.09.2019 / 18:53

Домрачава: «Патэлефанавала Лукашэнку перад аб'яўленнем пра завяршэнне кар'еры. Хацелася, каб ён пачуў не з прэсы» 11

Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава расказала пра тое, дзе жыве іх з Уле Эйнарам Б'ёрндаленам сям'я, а таксама пра рашэнне завяршыць спартыўную кар'еру.

«Складана сказаць, дзе праводзім часу больш за ўсё на гэты момант. Напэўна, пакуль у пераездах і падарожжах. Шмат праводзім часу ў Мінску, бліжэй да зімовага сезона часцей бываем у Нарвегіі. Вядома, бываем і ў Манака — такое рашэнне прымае Уле. Мы як сям'я ідзём за мужчынам. Нейкі перыяд, магчыма, пажывём і там.

Чаму я не Дар'я Б'ёрндален? Наша вяселле адбылося ў той час, калі я была дзеючай спартсменкай — для мяне было неактуальна змяняць прозвішча, калі я планавала яшчэ выступаць. Не ведаю, можа быць, гэта зменіцца.

Перад тым, як аб'явіць пра завяршэнне кар'еры, я патэлефанавала Лукашэнку. Па-першае, таму што хацелася, каб пра такое маё рашэнне прэзідэнт даведаўся не з прэсы.

На працягу ўсіх гадоў маёй спартыўнай кар'еры ён сачыў за ўсімі выступамі і ведаў, што я знаходжуся ў роздумах наконт заканчэння кар'еры. Палічыла, што гэта нармальны ўчынак — патэлефанаваць, паведаміць пра такое рашэнне.

У той момант у яго былі справы важнейшыя, так што я перадала гэтую навіну праз прэс-сакратара. Ён не ператэлефаноўваў, не спрабаваў угаварыць застацца. Але спадзяюся, што паставіўся з павагай і разуменнем», — сказала Домрачава ў эфіры «Матч ТВ».

3
Бел / Адказаць
22.09.2019 / 17:08
Анна Бонд идёт в депутаты и опубликовала свою программу
0
меркаванне / Адказаць
22.09.2019 / 17:24
Усё, што можна, атрымала ад роднага рэжыма, а потым здрадзіла з кітайцамі? За іх грошы? Не шкада. 
0
Свободный / Адказаць
22.09.2019 / 17:29
Кавуны вот и все дела)))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру