22.09.2019 / 17:52

Пагранічнікі ў Паставах атрымалі траўмы пры рамонце службовай машыны 2

21 верасня падчас рамонту службовага аўто ў выніку парушэння тэхнікі бяспекі прапаршчыкам пры правядзенні зварачных работ адбылося ўзгаранне пароў паліва, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Фота: t.me/nexta_tv.

Пацярпелі двое супрацоўнікаў камендатуры «Паставы» Смаргонскай памежнай групы. Вайсковец тэрміновай службы атрымаў апёк 1-2 ступені адкрытых участкаў цела, удары ніжніх канечнасцей, а таксама колатую рану левай нагі. Прапаршчык акрамя аналагічных тэрмічных пашкоджанняў атрымаў пералом правай рукі і страсенне мазгоў лёгкай ступені.

Пагрозы жыццю вайскоўцаў няма.

NN.by

2
HENRIK KWINTA / Адказаць
22.09.2019 / 19:23
У прапаршчыка сатрасенне мазгоу? Гэта нонсенс.Каб яны были небылоб парушэння т.б. и выбуху не адбылося.
0
mikola ramanau / Адказаць
23.09.2019 / 13:44
Perapracavalisja...............
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру