22.09.2019 / 19:42

Трамп расказаў, пра што яны гаварылі з Зяленскім падчас скандальнай размовы 7

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас ліпеньскай размовы па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім абмяркоўваў карупцыю, паведамляе Bloomberg.

«Размаўлялі, у асноўным, пра карупцыю, аб усёй карупцыі, якая ёсць ва Украіне. У асноўным, пра тое, што мы не хочам, каб нашы людзі, такія як віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн і яго сын, стваралі карупцыю ва Украіне. У Украіны шмат праблем. Новы прэзідэнт сказаў, што збіраецца вызваліць краіну ад карупцыі, і я сказаў, што гэта цудоўна. У нас адбылася выдатная размова», — сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што размова была цёплая і дружалюбная.

Трамп сказаў, што не стане пярэчыць супраць таго, каб яго адвакат Рудзі Джуліяні даў паказанні перад Кангрэсам ЗША.

Каментары Трампа з'явіліся пасля таго, як кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джозаф Байдэн заклікаў яго апублікаваць змест перамоваў пра Украіну з Зяленскім. Паводле яго слоў, дзеянні амерыканскага лідара падштурхоўвалі Кіеў да парушэння вяршэнства закона дзеля атрымання палітычнай выгады.

NN.by

36
Той самы / Адказаць
22.09.2019 / 20:46
Трамп - малайчына. Як заўсёды даў такі адказ апанэнтам, што ў іх аж у пяты закалола.
Вось, расследваў Мюлер абвінавачваньні супраць Трампа і гэта скончылася пшыкам. 

І паўстае пытаньне - чаму нельга такія расследваньні праводзіць супраць іншых? Чаму такая гістэрыка ў дэмакратаў?
3
Ёпрст / Адказаць
22.09.2019 / 23:07
Той самы, за каго ты будзеш лічыць суседа, які не па пьяні будзе крычаць, што у яго суцэьныя геніяльныя прапановы і Трампа, які звальняе Болтана і міністра абароны ЗША Мэціса за жорсткія пазіцыі адносна імперскай Расеі?
0
гыгыгы / Адказаць
23.09.2019 / 00:16
Я нешта не надта разумею спадароу дэмакратау (амерыканских, як партыю). За аднаго з ихних магчымых кандыдатау тольки лянивы не кажа што яго сын за проста так быу уведзены у раду дырэктароу замежнай кампании и атрымливау там вяликия грошы, пры тым што амерыканскае заканадауства мае амаль нулявую цярпимасць да людзей што адмываюць грошы за мяжой каб не плациць падатки у ЗША, а яны крычаць пра импичмент трампу, яки проста параиу зяленскаму разабрацца з тым хто рабуе яго краину..... Замест таго каб, напрыклад прапанаваць сенату раследваць кольки сям я бушау наварыла на ираку....хаця - там усе тыя ж имены паусплываюць....
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру