22.09.2019 / 19:53

У Кангрэсе не выключаюць магчымасці імпічменту Трампа праз ціск на Зяленскага 5

Калі ціск прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на ўкраінскага калегу Уладзіміра Зяленскга будзе даказаны, імпічмент можа стаць адзіным выхадам з сітуацыі. Такую заяву зрабіў кіраўнік камітэта па разведцы палаты прадстаўнікоў, дэмакрат Адам Шыф у інтэрв'ю CNN.

«Калі прэзідэнт, па сутнасці, стрымлівае вайсковую дапамогу і ў той жа час спрабуе пагрозамі прымусіць замежнага лідара зрабіць нешта незаконнае, ачарніць яго апанента ў прэзідэнцкай кампаніі, тады гэта можа быць адзіным сродкам», — сказаў Шыф.

Ён падкрэсліў, што да гэтага не быў прыхільнікам імпічменту прэзідэнта.

NN.by

3
Мордехай В. / Адказаць
22.09.2019 / 21:59
Пелосі будзе супраць. Кансерватыўная частка дэмакратаў лічыць, што лепей дачакацца канца яго тэрміну ды асудзіць. Бо матэматыка заканадаўчага электаральнага цыкла важнейшая за матэматыку выканаўчага.

Але ж менавіта гэта робіць дэмакратаў слабымі ў вачах апалітычнага людца - яны маюць адну вялікую тэму, і нічога з ёй ня робяць. Больш за тое, у вачах тых самых патрыётаў - каманда Трампа звальняе ды цкуе людзей, якія выкрываюць яго злачынствы, а дэмакраты нічога ня робяць у іх абарону.

Урок тут у тым, што ворагаў трэба зачышчаць, каб ніколі не аправіліся. У Трампа ёсць прыдуркаватыя сыны ды зяць, можна было б ужо іх пасадзіць за эканамічныя злачынствы. А слабых ніхто не любіць.

ЗЫ Нагадаю, 20 год таму рэспубліканцы фармальна мусілі зняць прэзідэнта-дэмакрата не за тое, што той меў пазашлюбны сэкс. А менавіта за obstruction of justice - перашкоду правасуддзю у хадзе расследавання. Тое, што Трамп робіць увесь свой час у офісе.
2
Той самы / Адказаць
22.09.2019 / 22:13
Ужо здаецца не падлічыць колькасьць такіх пагроз дэмакратаў Трампу. У іх там большасьць. Што ім замінае правесьці імпічмэнт так і не зразумела.


1
Litvin z Pinska / Адказаць
23.09.2019 / 04:10
А чаго наша ........................... беларушчына супраць трампа і за ягл імпічмэнт?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру