Кожнаму беларусу прыйдзе СМС пра пачатак перапісу насельніцтва. Пра гэта ў інтэрв'ю СТБ распавяла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева.

«Кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь прыйдзе СМС. І таксама будзе дадзены адрас для інтэрнэт-перапісу. Гэта значыць можна будзе з мабільнага тэлефона адразу ўвайсці на наш сайт перапісу», — сказала Іна Мядзведзева.

З 4 па 30 кастрычніка ў краіне пройдзе перапіс насельніцтва. Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці.

Перапісацца можна будзе адным з трох спосабаў: самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт, на стацыянарных участках, у сябе дома падчас вуснага апытання перапісчыка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?