22.09.2019 / 21:48

«Шэнген» патаннее толькі праз два месяцы пасля заключэння двух пагадненняў 9

Цана «шэнгена» для беларусаў знізіцца да 35 еўра праз два месяцы пасля заключэння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пра гэта каналу АНТ паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дырк Шубель.

Адказваючы на ​​пытанне аб тым, калі шэнгенская віза стане для беларусаў таннейшай, Дырк Шубель падкрэсліў, што канкрэтную дату пакуль што назваць нельга: «З уступленнем у сілу абодвух пагадненняў, візавы збор знізіцца з цяперашніх 60 еўра да 35 еўра. Я не хацеў бы называць канкрэтную дату, але запэўніваю, што мы ўпарта працуем над тым, каб гэта адбылося».

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі нагадаў, што перамовы па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі завяршыліся раней сёлета, а цяпер абодва бакі ажыццяўляюць працэдуры, якія дазволяць падпісаць гэтыя два пагадненні, якія набудуць моц праз два месяцы пасля заключэння.

NN.by

5
Матёрый / Адказаць
22.09.2019 / 21:33
Надеюсь. То Украинский, Росийский паспорт, почти везде без всяких или упращёнка. Уже давно. Может хватит с нас деньги драть. Да ещё на ровном месте.
6
Тэлевіталь / Адказаць
22.09.2019 / 22:44
Гэтую песьню мы чуем ужо на працягу як мінімум10 гадоў. "Яшчэ трошкі , яшчэ адзін дакумент падпішам і будзе шчасьце". 
4
Мордехай В. / Адказаць
22.09.2019 / 23:06
Паньства будзе сігаць у шэнген з таннымі візамі ці з дарагімі аднолькава.

Ужо зараз колькасць працоўных мігрантаў з Расіі перавышае колькасць беларусаў, што з'яджаюць на заробкі ў Расію. І гэта толькі пачатак. Далей будзе навала.

А 5 год таму, калі я казаў, што сотні тысяч галодных расіян прыдуць сюды як саранча, а мы аніяк гуманітарна ды сацыяльна да гэтага негатовыя - усе рагаталі.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру