23.09.2019 / 08:11

СМІ: ЗША і Вялікабрытанія могуць падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі да ліпеня 2020-га

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан дамовіліся падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі паміж дзвюма краінамі да ліпеня 2020 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

Выбар тэрміну прадыктаваны рызыкамі, звязанымі з прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, якія адбудуцца ўвосень 2020 года. Нягледзячы на ​​тое, што магчымасць пагаднення даўно абмяркоўваецца, афіцыйныя перамовы могуць пачацца толькі пасля выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

Пагадненне аб свабодным гандлі з Вялікабрытаніяй можа стаць найбуйнейшай гандлёвай здзелкай, якую калі-небудзь заключалі ЗША з іншай дзяржавай. ЗША чакаюць ад здзелкі зніжэння брытанскіх пошлін на ўвоз стальной прадукцыі, а таксама зніжэння або адмены лічбавага падатку для найбуйнейшых тэхналагічных карпарацый. Брытанія спадзяецца атрымаць доступ да амерыканскага рынку фінансавых паслуг.

У канцы жніўня Джонсан заяўляў, што ЗША гатовыя заключыць пагадненне на працягу года.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру