У дачыненні да грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, які з'яўляўся замежным студэнтам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ўжытая працэдура высылкі з Беларусі ў інтарэсах грамадскага парадку. Дэпартацыя ажыццёўлена з 9 па 12 верасня 2019 года, паведамілі ў Аддзяленні грамадзянства і міграцыі Наваполацкага ГАУС, піша Новополоцк сегодня.

Здарэнне адбылося ў пачатку ліпеня каля мясцовага начнога клуба.

Як паведаміла віцебская міліцыя, двое замежных студэнтаў падрыхтоўчага аддзялення ВНУ праводзілі вечар у кампаніі знаёмай. У нейкі момант паміж адным з хлопцаў і дзяўчынай паўстаў канфлікт. Яго сведкам стаў выпадковы чалавек, які заступіўся за суайчынніцу. У ходзе бойкі паміж мужчынамі ураджэнец Дэмакратычнай Рэспублікі Конга укусіў апанента. Пасля афрыканцы і іх знаёмая паспяшаліся збегчы. Для гэтага яны выклікалі таксі. Аднак кіроўца адмовіўся везці кампанію. Тады дзяўчына ўзялася граміць аўтамабіль.

Пацярпелага, якому студэнт з Конга адкусіў кавалак падбародка, шпіталізавалі, зрабілі аперацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0