Позна ўвечары 22 верасня ў Жытомірскай вобласці (Украіна) адбылася ДТЗ з удзелам грузавіка і аўтобуса, у выніку чаго 9 чалавек загінулі, а яшчэ 11 атрымалі раненні, паведамляе Украінская праўда.

Здарэнне адбылося ў 10:30 вечара на трасе Кіеў — Чоп. 55-гадовы кіроўца DAF з паўпрычэпам (цыстэрна), які рухаўся ў бок Кіева, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтобусам, які ехаў на маршруце Жытомір — Ярэмча, але ў той час стаяў на абочыне.

66-гадовы кіроўца аўтобуса спыніўся, каб замяніць кола, некаторыя яго пасажыры пакінулі салон і сталі ля дарогі.

У выніку сутыкнення загінулі 9 пасажыраў аўтобуса. Кіроўца грузавіка і 9 іншых пасажыраў аўтобуса ва ўзросце ад 42 да 71 года шпіталізаваны ў Наваград-Валынскую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0