Здарэнне адбылося на 116-м кіламетры трасы «Санкт-Пецярбург — Пскоў». У дзяжурную частку патэлефанавала 60-гадовая жанчына-кіроўца, якая сказала: «Я тут лася збіла, прыязджайце афармляць».
Інспектары выехалі на месца здарэннем з егерам, але аказалася, што збіты не лось, а 35-гадовы грамадзянін Беларусі, які ехаў без святлоадбіўных элементаў. Веласіпедыст загінуў на месцы здарэння.