23.09.2019 / 19:01

Сімвалам беларускіх піянераў стала рысь, бо дзяўчынка з Гомеля захацела праславіць родны горад ФОТЫ 25

У Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі з’явіўся свой плюшавы сімвал — рысяня Вогнік. А прыдумала яго 14-гадовая школьніца з Гомеля Віка Жалязнякова.

«Настаўніца англійскай мовы расказала, што праводзіцца такі конкурс. Я з дзяцінства малявала добра, але ніколі адмыслова гэтаму не вучылася. Мне адразу прыйшла думка, што трэба рабіць сімвалам рысь. Гэта сімвал майго горада, а мне хацелася, каб пра нашу гомельскую рысь даведалася ўся Беларусь. Імя Вогнік таксама прыдумала я. Калі вы бачылі значык БРПА, то ведаеце, што там тры язычкі полымя, а гэтае рысяня быццам запальвае яго», — расказвае Віка.

За перамогу ў конкурсе Вікторыі падарылі графічны планшэт і Вогніка. 

На пытанне, ці з’яўляецца сама Вікторыя сябрам арганізацыі, дзяўчынка адказала:

«На жаль, ужо не. Мне ўжо 15 гадоў, я ўжо падала дакументы ў БРСМ».

Дарэчы, Вогнікаў шылі ў Жлобіне. Іх пашылі 101 штуку, і яны ўжо разышліся па раённых арганізацыях.

НТ, фота з архіва Вікторыі Жалязняковай

2
Белачупакабра / Адказаць
23.09.2019 / 19:31
А сімвалам бклврускіх пенсіянераў з'яўляецца пісец
2
Дед Мороз / Адказаць
23.09.2019 / 20:20
Секта какая то :)
2
дзядзька Віталь / Адказаць
23.09.2019 / 20:36
Сапраўдным сімвалам Гомеля з'яўляецца чырвоны мальтыйскі крыж. А рысь у гербе - гэта расейская імпершчына.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру