23.09.2019 / 11:29

Пад Добрушам кіроўца «Волгі» вырашыў «павучыць» жанчыну: сутыкнуліся чатыры машыны 7

Здарэнне адбылося на трасе М-10, паведамляе Добрушскі край.

Кіроўца «Волгі» спяшаў па службовых справах. На яго думку, «Пежо», што выязджаў з аўтазапраўкі ў бок Добруша, абавязаны быў саступіць дарогу. Абагнаўшы «Пежо», мужчына ўбачыў за рулём жанчыну і вырашыў яе правучыць. Падрэзаўшы «Пежо», ён рэзка націснуў на тормаз. Прарабіўшы такую ​​аперацыю некалькі разоў, спакойна памчаўся па сваіх справах. Падзеі ж на адрэзку дарогі ад аўтазапраўкі да моста праз меліярацыйны канал пачалі развівацца вельмі хутка.

Кіроўца «Пежо» скінула хуткасць да 20 км/г. Гэтак жа паступіў і кіроўца «Таёты Камры», што следавала за ёй. Але грузавая аўтамашына з прычэпам, якая ехала наступнай, прытармазіць не паспявала. Кіроўца фуры стаў сыходзіць направа, зачапіў «Камры» і перакуліўся ў кювет. Легкавую машыну ад удару развярнула на дарозе і часткова вынесла на сустрэчную паласу. Ударыла яе другая фура, якая спрабавала сысці ад сутыкнення на «сустрэчку». Удар у пярэднюю бакавую частку «Таёты» выклікаў узгаранне ў маторным адсеку.

 

Чацвёртым удзельнікам аварыі стаў фургон, які перавозіў марожанае. Ён накіроўваўся ў бок Гомеля. Убачыўшы здарэнне, кіроўца прымяніў экстраннае тармажэнне і з'ехаў у правы кювет.

у такой маштабнай аварыі абышлося не толькі без ахвяр, але і без пацярпелых. А вось аўтамабілям дасталося. Уладальнікаў трох з іх чакае дарагі рамонт, а «Таёта» згарэла цалкам

Вызначыць вінаватага ў ДТЗ удалося па запісах відэарэгістратараў.

За стварэнне аварыйнай сітуацыі мужчыну пагражае пазбаўленне правоў. Таксама да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне дыстанцыі прыцягнуць і вадзіцеляў велікагрузаў.

NN.by

5
mikola ramanau / Адказаць
23.09.2019 / 12:43
Vuczycel-idyiot............Zamknuc jago na god 5.....kab vedau.........
4
Алексей Игоревич / Адказаць
23.09.2019 / 13:29
Из-за одного мудака столько проблем. Никогда не понимал такой вид "обучения". Действительно закрыть лет на пять дятла.
2
кронан / Адказаць
23.09.2019 / 13:55
"Кіроўца «Волгі» спяшаў па службовых справах."
Нешта мне падказвае, што гэта некі чыінуша справакаваў такое страшэннае ДТЗ. Бо нармальныя людзі на службовых "Волгах" не ездзяць.
Улада ўдарыла ў мазгі і падумаў, што як і ў сябе ў кабінеце можа ўсіх так свавольна павучаць і наказваць.
А ў выніку яму што? Толькі пазбаўленне правоў.
Са звычайнага чалавека ўжо сем скураў ДАІшнікі здзерлі б за такія небяспечныя паводзіны на дарозе.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру