У Мінгарвыканкаме прынялі рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона ў сацыяльных аб'ектах сталіцы, паведамляюць Мінск-навіны.

Уключэнне сістэм ацяплення праводзіцца ў некалькі этапаў.

Першымі цяпло пачынаюць атрымліваць медыцынскія ўстановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя навучальныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі.

Там батарэі становяцца цёплымі, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на вуліцы на працягу 5 сутак трымаецца на ўзроўні +10°С і ніжэй. 

Пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу 5 сутак +8°C і меней цяпло падаецца ў жылфонд, інтэрнаты, гасцініцы, навучальныя ўстановы.

Трэцяя група спажыўцоў — грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя аб'екты. Туды падаваць цяпло пачынаюць па ўзгадненні з энергазабеспячальнымі арганізацыяй пры ўмове наяўнасці пашпарта гатоўнасці або акта праверкі гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд і пасля пачатку ацяплення жылых дамоў.

Таксама цяпло сталі ўключаць у сацыяльных аб'ектах Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0