23.09.2019 / 13:40

Экспарт прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама ў 2019 годзе перасягне $1 млрд  1

 Экспарт прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама ў 2019 годзе перасягне $1 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.

У Дзяржкамваенпраме разлічваюць, што па выніках года экспарт абароннай прадукцыі крыху павялічыцца ў параўнанні з папярэднім годам. «Пакуль прагнозы гэтай лічбе адпавядаюць. Разлічваем, што будзе каля гэтага, з невялікім ростам, - сказаў Раман Галоўчанка. - У нас экспарт не заўсёды супадае з паступленнем валютнай выручкі з-за доўгіх тэрмінаў разлікаў. За паўгоддзе мы на 60 працэнтаў перавысілі аб'ём валютнай выручкі ў адпаведным перыядзе 2018 года».

Аб'ём экспарту тавараў і паслуг арганізацый Дзяржкамваенпрама па выніках 2018 года склаў больш як $1 млрд. З 2004 па 2017 год гэты паказчык павялічыўся амаль у 7 разоў (з $143,8 млн да больш як $960 млн).

NN.by

0
Брыдкая пачвара / Адказаць
23.09.2019 / 14:10
Нездарма , высокія пасады ездзілі у Арменію і Азербайджан. Канфлікту ў Карабаху затухнуць не дадуць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру