23.09.2019 / 15:01

У Мінску маштабна адсвяткуюць 30-годдзе Беларускага Экзархата РПЦ 3

У Мінску адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата, паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыи Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі, пішуць Мінск-навіны

— Адкрые ўрачыстасці Боская літургія ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Яна пройдзе 28 верасня ў 18:00, — распавёў мітрапаліт Павел. — На наступны дзень у 10:00 у саборы пачнецца служба.

З 12:30 да 15:00 на пляцоўцы перад саборам і на тэрыторыі Мінскага духоўнага вучылішча выступяць харавыя калектывы, разгорнецца праваслаўная выстава, прыхаджан пачастуюць трапезай.

У гэты ж дзень, 29 верасня, у 18:00 у Верхнім горадзе адбудзецца цырымонія гашэння юбілейнага канверта і пройдзе святочны канцэрт

NN.by

1
вусцішны троль / Адказаць
23.09.2019 / 15:13
Вось такая кароткая гістарычная памяць у папоў
2
бульбон / Адказаць
23.09.2019 / 15:38
Гэта яны спрабуюць нам давесці, што раней у нас і праваслаўя свайго ніколі не было?!
Мы мелі сваіх біскупаў яшчэ на самым пачатку 11 стагоддзя, калі той Масквы наогул не існавала! А зараз яны дэманструюць, што "старэйшыя браты" ды "кіраўнікі".
Смех.
0
Той самы / Адказаць
23.09.2019 / 20:39
Так і не сказалі хто будзе на ўрачыстасьцях ад начальства - ФСБ-КГБ...


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру