23.09.2019 / 15:32

Лукашэнка: Тысяча рублёў — гэта не завоблачны заробак, а мінімум 15

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раманам Галоўчанкам звярнуў увагу на аплату працы нізкааплатных работнікаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

— Я паглядзеў па Оршы: добра, што вы да канца года ў сярэднім хаця б выйдзіце на 1 тыс. Але трэба бачыць, што ў Дзяржкамваенпраме ёсць нізкааплатныя працаўнікі, і іх заробак, як па ўсёй краіне, трэба падцягваць да гэтай сярэдняй зарплаты. Я вас не штурхаю да таго, каб вы плацілі людзям незаробленыя грошы. Не, сёння трэба напружвацца, мы на рынку працуем: што зарабілі, тое і падзялілі. Тым людзям, якія ў вас працуюць, трэба плаціць зарплату, калі вы іх нанялі.

Кіраўнік краіны дадаў, што тысяча рублёў — гэта не завоблачная зарплата, гэта той мінімум, які дзяржава ў сярэднім павінна забяспечыць, усё астатняе - у руках саміх грамадзян.

- Але вось гэты мінімум, гэтую падушку бяспекі для людзей мы павінны стварыць, - сказаў ён.

NN.by

1
LitvinM / Адказаць
23.09.2019 / 15:49
25 год б'е галавой даверлівае насельніцтва аб сцяну гэтай мары ў эквіваленце
1
Жвір / Адказаць
23.09.2019 / 15:52
Свободный, Вам слова, калі ласка...;)
0
Жвір / Адказаць
23.09.2019 / 15:56
Круцица нада...?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру