Здарэнні66

Ва Украіне ветэрынар з Гомеля забіў сяброўку, разабраў цела і выкінуў у канал

Дняпроўскі раённы суд Кіева задаволіў хадайніцтва следства аб правядзенні стацыянарнай камісійнай комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ў дачыненні да ўраджэнца Гомеля, які працаваў у сталіцы Украіны ветэрынарам. Мужчына падазраецца ў забойстве 35-гадовай кіяўлянкі, паведамляюць Моцныя навіны.

Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны

У сярэдзіне жніўня ў Русанаўскім канале ў Кіеве і іншых месцах былі выяўленыя чорныя поліэтыленавыя пакеты з чалавечымі парэшткамі. У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба ахвяры была высветленая, а па падазрэнні ў здзяйсненні забойства быў затрыманы знаёмы жанчыны. Ім аказаўся 38-гадовы халасцяк, ураджэнец Гомеля, які мае грамадзянства Украіны, да затрымання ён працаваў ветэрынарным лекарам 1 катэгорыі ў Кіеўскай гарадской бальніцы ветэрынарнай медыцыны.

«Моцным навінам» сталі вядомыя падрабязнасці гэтага жудаснага злачынства.

Па звестках следства, мужчына запрасіў да сябе дадому знаёмую з мэтай «адпачынку і прыёму алкагольных напояў». Позняй ноччу, калі пара знаходзілася ў спальні, паміж імі ўзнікла сварка. Ветэрынар падышоў да шафы, узяў нож і ўдарыў у правае вока жанчыны. Ахвяра страціла прытомнасць і ўпала на канапу. Затым, як паведамляецца ў матэрыялах справы, ураджэнец Гомеля, «усведамляючы характар ​​сваіх супрацьпраўных дзеянняў і факт забойства, вырашыў знішчыць сляды злачынства, у сувязі з чым аднёс цела ў ванны пакой, дзе ў далейшым, выкарыстоўваючы кухонны нож, сякеру і нажоўку па метале па чарзе аддзяліў часткі цела ахвяры». Потым забойца склаў парэшткі ў мяшкі і ў некалькі прыёмаў вынес іх з кватэры.

Адразу пасля затрымання мужчыны следства звярнулася ў суд з хадайніцтвам аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Адвакат і падазраваны пярэчылі і прасілі абмежавацца хатнім арыштам. Абаронца заявіў, што яго кліент не памятае абставінаў здзейсненага злачынства, а памятае толькі рассячэнне цела. Ён не выключаў, што забіў хтосьці іншы. Ветэрынар сваю віну прызнаў, але заўважыў, што не памятае цалкам абставінаў здзяйснення злачынства, паколькі быў у стане алкагольнага ап'янення, і хавацца ад следства не будзе.

Суд вырашыў арыштаваць падазраванага на 60 сутак. У ходзе следства было прынята рашэнне праверыць ветэрынара на наяўнасць свядомасці. Псіхіятарам трэба будзе адказаць на два дзясяткі пытанняў. Ад іх залежыць далейшы лёс мужчыны. Пакуль жа яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць