23.09.2019 / 16:42

Выпадак у цэнтры Мінска: пакуль міліцыя пайшла на выклік, у службовай машыне парэзалі колы 10

Пра выпадак, што здарыўся вечарам 22 верасня, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Нарад цэнтральнага аддзела Дэпартамента аховы прыбыў да крамы на вуліцу Няміга на выклік пасля спрацоўвання сігналізацыі. Міліцыянты прыпаркавалі службовую «Ніву Шэўрале» ля абочыны і накіраваліся ў краму. Пакуль яны адсутнічалі, да аўтамабіля падышоў мінак, парэзаў ў ім правае пярэдняе кола і збег.

Знайсці яго было не цяжка. Вывучылі запісы з відэарэгістратара службовага аўтатранспарту і абследавалі ваколіцы. У выніку хулігана па прыкметах затрымалі ў адным з найбліжэйшых кафэ і перадалі следча-аператыўнай групе Цэнтральнага РУУС. Падазраваным аказаўся 24-гадовы жыхар Віцебскай вобласці, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК Беларусі (хуліганства). Цяпер затрыманы знаходзіцца ў ізалятары.

NN.by

1
M113 / Адказаць
23.09.2019 / 17:20
А казалі, толькі розная пятая калона не любіць самых чэсных у свеце, разумных і высокаадукаваных аматараў тэатру.
Мабыць гэты асацыяльны элемент атрымліваў грошы на алкаголь ад дзярждэпу, ці з Польшчы, не інакш.
1
Той самы / Адказаць
23.09.2019 / 17:41
"Любоў" ... яна такая.
1
Матёрый / Адказаць
23.09.2019 / 17:42
Наверно с машиной гаи попутал.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру