Свет99

У Латвіі ўрадавая кааліцыя дамовілася перавесці ўсю адукацыю на латышскую мову

F64

Партыі ўрадавай кааліцыі дамовіліся аб поўным пераводзе адукацыі на латышскую мову. Аднак тэрміны рэалізацыі гэтай ідэі пакуль не вызначаны, таму адпаведны план павінна будзе распрацаваць Міністэрства адукацыі, піша Delfi.

Па словах генеральнага сакратара Нацблока Райвіса Зэлцітса, гэта пагадненне было дасягнута падчас абмеркавання прапановы партыі ўвесці навучанне на латышскай ва ўсіх дзіцячых садках па запыце бацькоў, незалежна ад таго, ці з'яўляецца дзіцячы сад латышскім ці рускім.

Што тычыцца астатніх этапаў навучання, то пакуль гэта на ўзроўні ідэі. Пакуль вядома толькі тое, што Міністэрству адукацыі дадуць заданне падрыхтаваць прапановы, як паступова да гэтага перайсці.

Старшыня Нацыянальнага аб'яднання Райвіс Дзінтарс лічыць гэта пагадненне гістарычным: «Гэта пакуль толькі пагадненне, але вельмі важнае, я б нават сказаў, гістарычнае пагадненне. Гэта першы раз, калі ўсе ўрадавыя партыі далі зялёнае святло на поўны перавод навучання на дзяржаўную мову».

Ідэю пераводу ўсёй адукацыі на латышскую мову падтрымлівае і прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш. Ён агенцтву LETA сказаў, што ў Латвіі адна дзяржаўная мова, а значыць, адукацыя, якую аплачваюць падаткаплацельшчыкі, павінна быць на дзяржаўнай мове.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць