23.09.2019 / 18:17

Гэта не фоташоп: пажары афарбавалі неба Інданезіі ў крывава-барвовы колер 1

Неба над інданезійскай правінцыяй Джамба ў мінулыя выходныя афарбавалася ў крывава-чырвоны колер з-за мноства лясных пажараў, што бушуюць у краіне, перадае Бі-бі-сі. Па словах метэаролагаў, чырвоны колер выкліканы феноменам, вядомым як Рэлееўскае рассейванне.

Як тлумачыць прафесар Сінгапурскага ўніверсітэта Кох Т'ех Ёнг, гэта Рэлееўскае рассейванне звязана з наяўнасцю ў атмасферы пэўных часціц. «Самыя распаўсюджаныя ў дымным воблаку часціцы маюць памер каля 1 мікраметра, аднак яны не мяняюць колер неба, — кажа прафесар. — А вось часціцы драбнейшыя, памерам у 0,05 мікраметраў і меншыя, якіх не так ужо і шмат, маюць тэндэнцыю мацней рассейваць чырвонае святло, таму мы бачым не блакітны, як звычайна, а чырвоны колер неба».

У гэтым годзе смуга ў небе Інданезіі была асабліва заўважнай. Гэта звязана з гарэннем лясоў у самой Інданезіі і часткова ў Малайзіі. Пік пажараў прыпадае на перыяд з ліпеня па кастрычнік, падчас сезона засухі. Па дадзеных МНС Інданезіі, за першыя 8 месяцаў года ў краіне выгарала ўжо каля 329 тыс. гектараў лесу.

NN.by

0
Жвір / Адказаць
24.09.2019 / 10:13
Гэта краіна робіцца адным з цэнтраў марскога пірацтва. Мяркую, што празь гэта й неба там чырвонае насамрэч...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру