23.09.2019 / 19:26

«Працаваць, каб жыць, а не жыць, каб працаваць»: ужо і ў Вялікабрытаніі пагаворваюць пра 4-дзённы працоўны тыдзень 5

Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі пры перамозе на наступных парламенцкіх выбарах мае намер на працягу дзесяці гадоў увесці ў каралеўстве чатырохдзённы працоўны тыдзень. Пра гэта заявіў ценявы канцлер казначэйства Джон Макдонэл, перадае Sky News.

Ён паабяцаў, што ўрад увядзе кароткі працоўны тыдзень без скарачэння аплаты працы, паколькі брытанцы «павінны працаваць, каб жыць, а не жыць, каб працаваць».

«Наступны лейбарысцкі ўрад увядзе ў дзеянне змены, неабходныя для скарачэння сярэдняй поўнай занятасці грамадзян Вялікабрытаніі да 32 гадзін у тыдзень», — паабяцаў Макдонэл.

NN.by

15
Той самы / Адказаць
23.09.2019 / 20:58
А можа ўвогуле не працаваць? Галоўнае каб грошы плацілі.

Кажучы сур'ёзна, сацыялістычныя (камуністычныя) ідэі - прыклад левага папулізму, дзякуючы чаму краіну можна загнаць туды, куды загналі Беларусь.
1
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / Адказаць
23.09.2019 / 22:22
Здраво!
2
Свободный / Адказаць
23.09.2019 / 22:59
Той самы, хорошо рассуждать когда сам нп работаешь много))) да я вообще удивляюсь таким графикам 6ч1 5ч2 это же рабство хотя у рбшных и так примитивное счастье пожрать да размножиться может и время им не важно
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру