23.09.2019 / 20:26

Прэс-служба Лукашэнкі расказала, які ўраджай збіраюць на яго палях ВІДЭА 24

Поўным ходам ідзе ўборка ўраджаю на эксперыментальных палях Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба.

Кантроль і догляд пасеваў ажыццяўляюць вучоныя Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве. Ураджайнасць пшаніцы на прэзідэнцкім эксперыментальным полі ў гэтым годзе склала 92 ц/га.

Апрабуе Лукашэнка і вырошчванне фруктаў і ягад, якія яшчэ з дзясятак гадоў таму ў Беларусі называлі экзатычнымі. Цяпер у Беларусі навучыліся вырошчваць нават кавуны і дыні.

Сёлета насенне бахчавых прывезлі адразу з Узбекістана. Па просьбе Лукашэнкі яго калега і сябар Шаўкат Мірзіёеў прыслаў найлепшае насенне ўзбекскіх дынь. Ураджай літаральна некалькі дзён таму сабралі ў цяпліцы Лукашэнкі.

У апошнія дні на прэзідэнцкіх палях пачалася ўборка бульбы розных сартоў. Як толькі дазваляе надвор'е і насычаны графік, Лукашэнка асабіста ў полі.

NN.by

1
Дед Мороз / Адказаць
23.09.2019 / 20:39
про насыщенный график явно враньё :) как и про Теслу :)
2
Дед Мороз / Адказаць
23.09.2019 / 20:41
На видео я так понял комбайн картофель убирает.... Причём тут примазали Луя?
0
вусцішны троль / Адказаць
23.09.2019 / 20:41
пара, пара ўжо яму на пенсію, калі так любіць корпацца ў гародзе. PS: кавуновы атрад гэтым разам па “бульбу” прыехаў!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру