13.02.2009 / 22:57

БХД далі памяшканне для з’езду 5

У апошні дзень зімы хрысціянскія дэмакраты збяруцца ў актавай залі Доме культуры МТЗ.

13 лютага аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымаў з Мінгарвыканкаму дазвол на памяшканне для ўстаноўчага з’езду, паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец. У апошні дзень зімы хрысціянскія дэмакраты збяруцца ў актавай зале Дому культуры МТЗ.

«Калі нам адмаўлялі памяшканне за памяшканнем, то ўсур’ёз былі настроеныя праводзіць з’езд на Кастрычніцкай плошчы. Таму пятнічнае рашэнне гарадскіх уладаў стала прыемнай нечаканкай», — кажа П.Севярынец.

Раней БХД адмаўлялі ў памяшканнях Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB, Палац культуры МАЗ, Моладзевы тэатр эстрады, Кінатэатр «Аврора», Цэнтральны Дом афіцэраў, Палац культуры и спорту чыгуначнікаў, Палац культуры МТЗ, малая зала Палацу Рэспублікі, кінатэатр «Цэнтральны», і Палац культуры «Сукно».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Зміцер Панкавец

0
Агнешка / Адказаць
13.02.2009 / 23:59
Ну дык напэўна ж большасьць БэХаДэшнікаў увесь гэты час шчыра малілася. А пан Бог пачуў нашыя малітвы і прадаставіў нам памяшканьне :)
0
liusterka / Адказаць
14.02.2009 / 13:15
Дзякуй Богу! А ўлады проста Шварцнэгера спужаліся :) http://www.bchd.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=2618 -- Як толькі прайшла інфармацыя, што мы яго запрашаем на Кастрычніцкую плошчу, адразу далі памяшканьне. Вырашылі, што беларускі АМАП слабей за амерыканскага Тэрмінатара :D)))
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
14.02.2009 / 14:12
Думаю, адкідаць гатоўнасць да з'езду пад небам не варта. Бо ў нас час ад часу шукаюць выбуховыя прылады па званках пільных грамадзян, ды адбываюцца стыхійныя бедствы з каналізацыяй, электрычнасцю і г.д. Будзьма!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру