У міліцыю звярнулася мясцовая жыхарка. Яна распавяла, што, калі зайшла ў пад'езд свайго дома, убачыла там незнаёмага юнака са спушчанымі штанамі, піша пра інцыдэнт lider-press.
Малады чалавек дэманстраваў ёй свае палавыя органы, непрыстойна рухаючыся.
Неўзабаве эксгібіцыяніста знайшлі і затрымалі. Ім аказаўся 15-гадовы навучэнец мясцовага каледжа.