23.09.2019 / 23:09

ФІФА выбрала найлепшы гол года ВІДЭА 2

Падчас гала-вечара цырымоніі ФІФА The Best-2019 быў абраны найлепшы гол па выніках 2019 года. Аўтару супергола ўручаецца прыз Пушкаша.

Пераможцам стаў футбаліст венгерскага «Дэбрэцэна» Даніэль Жоры.

Ён забіў у матчы ўнутранага першынства супраць «Ферэнцвараша».

Жоры ў барацьбе за гэтую ўзнагароду апярэдзіў Ліянеля Месі («Барселона») і Хуана Кінтэра («Рывер Плэйт»).

У мінулы раз Прэмію Пушкаша выйграў лідар англійскага «Ліверпуля» Махамед Салах.

NN.by

0
Axel Justas / Адказаць
24.09.2019 / 08:26
Прыгожа!
1
Гена / Адказаць
24.09.2019 / 08:35
А што там БЧБ сцяг робіць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру