У Расіі стварылі культываванае мяса для харчовай вытворчасці. Яго вырасцілі ў лабараторыі «Ачакаўскага камбіната харчовых інгрэдыентаў», паведамляе lenta.ru.

Стварэнне 40 грамаў прадукту, на якое спатрэбілася каля двух гадоў, абыйшлося ў $14 тысяч. Па прагнозах аналітыкаў, у продажы такое мяса можа з'явіцца ў 2023 годзе. Паводле ацэнкі экспертаў, праз пяць гадоў кілаграм такой ялавічыны будзе каштаваць рознічнаму пакупніку каля $12. Для параўнання, тры гады таму кілаграм такога прадукту прадаваўся за 300 даляраў.

«Мяса з прабіркі, вядомае і як культываванае мяса, — гэта вельмі перспектыўны напрамак у мясной прамысловасці. Не варта блытаць з імітацыяй мяса, якая з'яўляецца вегетарыянскім прадуктам, вырабленым з расліннага бялку, часцей за ўсё з соевага або пшанічнага», — сказаў куратар праекта, малекулярны фармаколаг Мікалай Шыманоўскі. Ён адзначыў, што такі прадукт мае этычнае значэнне для грамадства, бо ў перспектыве дапаможа адмовіцца ад забою жывёл.

Цяпер буйныя сеткі рэстаранаў грамадскага харчавання праводзяць эксперыменты з увядзеннем у меню штучнага мяса. Напрыклад, да канца 2019 года такія прадукты плануюць дадаць у рэстараны Burger King у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0