Ацяпляльны сезон у жылых дамах, а таксама інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах, басейнах, лазнях, тэатрах Мінска пачынаецца сёння, 24 верасня. Адпаведнае рашэнне прынята ў Мінгарвыканкаме ў панядзелак, паведамляюць Мінск-навіны.

Ацяпленне ўключаюць паступова цягам пяці дзён.

Тым самым пабіты рэкорд мінулага года, калі ацяпляльны сезон для жылфонду пачаўся 1 кастрычніка. А самы позні тэрмін пачатку падачы цяпла ў кватэры менчукоў быў 20 кастрычніка (1999 г., 2008 г.).

Напярэдадні стартаваў ацяпляльны сезон у дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медустановах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках.

Каб даведацца, калі ў вашай кватэры ўключаць батарэі, ёсць тры спосабы.

Скарыстацца чат-ботам 115 (спецыяльная праграма для аўтаматызацыі заданняў). Каб атрымаць неабходную інфармацыю, трэба адправіць чат-боту ў Viber або Telegram запыт, які змяшчае назву вуліцу і нумар жылога дома ў Мінску.

 Скарыстацца сэрвісам на сайце http: //www.115.бел/ у раздзеле «Кантакт-цэнтр ЖКГ». Там трэба ўвесці назву вуліцы і нумар дома

Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр ЖКГ па кароткім нумары 115.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0