23 верасня ў 19:33 у МНС паступіла паведамленне пра пашкоджанне драўлянага моста (даўжыня 109,3 м, шырыня 6,5 м, вышыня над ракой 1,5 м, грузападымальнасць да 23 тон) праз раку Пціч на аўтадарозе каля вёскі Ражанаў Акцябрскага раёна, піша МНС.

Мост з'яўляецца часовым да моманту завяршэння рамонту асноўнага жалезабетоннага моста. Работнікі ДРБУ правялі абследаванне будаўнічых канструкцый, падчас якога выяўленыя дэфекты, якія сведчаць пра аварыйны стан маставога збудавання.

З мэтай прадухілення абвальвання канструкцый вырашана забараніць руху аўтатранспарту. Работнікамі МНС і службамі ўзаемадзеяння вырашана пытанне аб'езду, а так жа перанакіравання транспартных сродкаў. Жыхароў раёна МНС абвясціў з дапамогай СМС-рассылкі.

Аб'езд ажыццяўляецца па аўтадарозе Н4265 да в.Катка Глускага раёна Магілёўскай вобласці і па рэспубліканскай дарозе Р-34 (32 км).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0