24.09.2019 / 10:24

У гомельскай школе № 15, дзе Лукашэнка пасля скандалу аднавіў настаўніка, — новая дырэктарка 3

Дырэктарам стала Людміла Яўсеенка. Перш Людміла Мікалаеўна займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў гэтай установе адукацыі, паведамляе Гомельская праўда.

Новага кіраўніка педагагічнаму калектыву прадставіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Аляксандр Дземянчук

Нагадаем, пасля рэзананснага канфлікту паміж настаўніцай і вучнем у гомельскай школе №15 былі прынятыя кадравыя рашэнні, у тым ліку і ў дачыненні да кіраўніка ўстановы адукацыі. Ранейшая дырэктарка 15-й школы працаўладкавана і будзе працаваць намеснікам дырэктара СШ №65 Гомеля, таксама ў Навабеліцкім раёне.

NN.by

2
M.O. / Адказаць
24.09.2019 / 16:08
"школьников массово заставляют сдавать все гаджеты перед занятиями"
Кто создаст петицию против? ждём.
0
меркаванне / Адказаць
24.09.2019 / 16:34
M.O., можа ты? 
0
алесь менски / Адказаць
25.09.2019 / 15:35
смешна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру