24.09.2019 / 10:28

Суд у Брэсце: год таму 8-месячнай дзяўчынцы адрэзалі галаву мама з сябрам 18

27 кастрычніка жыхар Лунінца Леанід Колб вярнуўся з працы і заспеў жудасную карціну ва ўласнай кватэры: на падлозе ляжала забітая 8-месячная дачка. Як пасля стала вядома, пакуль муж быў на працы, жонка Леаніда са сваім сябрам выпівалі, дзіця крыкамі перашкаджала ім. Скончылася ўсё жудасным забойствам: дзяўчынцы нібыта адрэзалі галаву.

У Леаніда і Наталлі Колб было трое дзяцей: двое хлопчыкаў (4 і 6 гадоў) і маленькая Аня. Знаёмыя і сваякі характарызавалі іх жыццё станоўча. Праўда, пазней высветлілася, што Колбаў паставілі на ўлік як сям’ю ў «сацыяльна небяспечным становішчы»: ужывалі алкаголь і неяк па п’яні здарыўся канфлікт, які скончыўся міліцыяй.

Пасля забойства дзяўчынкі Наталлю і яе сябра, 47-гадовага Віктара Сергеля, затрымалі. Амаль праз год, 24 верасня ў Брэсцкім абласным судзе пачаўся разгляд справы.

Леанід Колб, бацька забітай дзяўчынкі, цяпер праходзіць пацярпелым. Перад пасяджэннем ён адмовіўся гаварыць з журналістамі, а на працэсе ўвогуле прасядзеў у капюшоне, каб не трапіць на фота ці відэа.

На пачатку пасяджэння Наталля Колб паведаміла, што падала хадайніцтва, каб суд зрабілі закрытым. Пацярпелы — яе муж — гэтае хадайніцтва падтрымаў. Пракурор выступіў супраць. Суддзя Мікалай Сянько прыслухаўся да пазіцыі Леаніда і Наталлі. Працэс абвясцілі закрытым.

Улад Швядовіч

32
ўўў / Адказаць
24.09.2019 / 10:33
Так смяротнаму пакаранню ў такіх выпадках
23
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
24.09.2019 / 10:47
Господи - Помилуй !!! ....  Да по ним - Газовая Камера  плачет !!!!
41
Vox Populi / Адказаць
24.09.2019 / 11:07
ўўў, Андрюха Горец (Беларусь Витебск ),  А хто будзе выконваць смяротны прысуд, можа вы? Тады чым вы адрозніваецеся ад гэтых забойцаў??
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру