24.09.2019 / 10:38

Прадзюсар «Сімпсанаў» і «Рыка і Морці» памёр ва ўзросце 54 гадоў 1

Courtesy of Juel Bestrop

Адзін з прадзюсараў амерыканскіх мультсерыялаў «Сімпсаны» і «Рык і Морт» Майкл Мендэл памёр ва ўзросце 54 гадоў, паведамляе Hollywood Reporter са спасылкай на заяву тэлесеткі Adult Swim.

Яго жонка Джуэл Бестроп удакладніла, што ён памёр па «натуральных прычынах» у сваім доме ў Студыа-Сіці (Лос-Анджэлес).

Мендзэл быў лаўрэатам чатырох прэмій «Эмі». Над «Сімпсанамі» ён пачаў працаваць у 1989 годзе, за дзесяць гадоў ён прыняў удзел у прадзюсаванні 207 эпізодаў. Мендэл далучыўся да стварэння «Рыка і Морці» ў 2013 годзе і працаваў над мультсерыялам да 2017 года.

NN.by

1
mikola ramanau / Адказаць
24.09.2019 / 11:11
Uzyvau narkotyki...........
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру