24.09.2019 / 10:44

Адзін з сяброў журы паставіў беларускамоўную песню «Вятры» на апошняе месца, але БТ адмовілася называць яго імя 23

Гледачы адбору на дзіцячае «Еўрабачанне» прагаласавалі за беларускамоўную песню «Вятры», якую выконвала Марыя Ермакова.

Дзяўчынка і паехала б на міжнародны конкурс, калі б не сябры журы.

Як выявілася, адзін з іх паставіў Марыю Ермакову на апошняе месца.

Пра гэта напісаў у фэйсбуку бацька дзяўчынкі, Дзяніс Ермакоў, які патрабаваў ад БТ расследавання сітуацыі.

«У нас адбылася сустрэча з кіраўніком і прадстаўнікамі Белтэлерадыёкампаніі. Пратаколы раскрытыя не былі, толькі нашы ацэнкі, без імёнаў членаў журы. 1 бал ўсё ж такі ёсць. Ад аднаго чалавека. Цытата «Крытэрыі ацэнкі — бачанне членаў журы. Крытэрыі — у кожнага свае. Яны маюць права так бачыць…»

Чытайце: Гледачы прагаласавалі за беларускамоўную песню, але журы адправіла на дзіцячае Еўрабачанне іншую спявачку

NN.by

2
Лях / Адказаць
24.09.2019 / 11:00
Скора мы яго пазнаем у ватоуцы. Апране як пахаладае
21
дядька / Адказаць
24.09.2019 / 11:06
"друг жюри" - это что за ерунда?
Звучит как "племянник режиссера".
Имхо, разогнать устроителей конкурса вместе с жюри и друзьями, и провести отбор заново.
3
Хэльвіг / Адказаць
24.09.2019 / 11:08
Божа, калі ўжо лясьне гэты быдлалэнд? Каб табе трасца да канца жыцьця
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру