«Каларада Эвеланш» на сваёй пляцоўцы сёння ноччу прайграла «Манрэаль Канадыянс» — 2:4 (0:2, 1:0, 1:2).
У складзе абедвюх каманд на пляцоўку выходзілі беларусы. Руслан Салей у «Каларада» і браты Андрэй і Сяргей Касціцыны ў «Манрэаля».
Андрэй Касціцын закінуў трэцюю пераможную шайбу сваёй каманды і быў прызнаны першай зоркай матчу.
Руслан Салей адзначыўся галявой перадачай.

У рэгулярным першынстве НХЛ на рахунку Касціцына старэйшага стала 32 пункты (19 шайб + 13 перадач), у ягонага брата Сяргея — 23 (8+15), у Руслана Салея 17 (3+14). Яшчэ ў аднаго беларускага легіянера, форварда «Таронта» Міхаіла Грабоўскага на рахунку 27 пунктаў (13+14).

Гэтай перамогай «Манрэаль» перарваў чатырохматчавую пройгрышную серыю. Цяпер «канадцы» ўзышлі на чацвёртае месца ва Ўсходняй канферэнцыі. «Каларада» ж апусцілася на самае дно Заходняй канферэнцыі.

Але гэта зусім не значыць, што Руслан Салей не зможа згуляць у плэй‑оф вялікую зацікаўленасць у абаронцы «лавін» выказвае абсалютны лідэр першынства «Бостан Бруінс».
Такі трэйд быў яўным павышэннем для беларускага ветэрана.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?