24.09.2019 / 12:49

Самы высокі жылы дом у свеце пабудавалі ў Нью-Ёрку 2

Хмарачос Central Park Tower выкананы са шкла і сталі, а размясціўся ён на «вуліцы мільярдэраў» у Нью-Ёрку, паведамляе Reuters.

Хмарачос стаіць на Заходняй 57-й вуліцы. Яго галоўная перавага перад іншымі падобнымі будынкамі побач з Цэнтральным паркам — вышыня і неверагодны від на Іст-Рывер, Гудзон, а таксама горад Нью-Ёрк. Хочаце жыць на аблоках і любавацца выдатным відам, тады і заплаціць за такую кватэру давядзецца вялікую суму.

Вышыня будынка 472 метры, што робіць яго самым высокім жылым домам у свеце. У ім размешчана 179 кватэр, плошча якіх вар'іруецца ад 133 і ў некаторых выпадках перавышае 1600 квадратных метраў. Самыя танныя апартаменты размяшчаюцца на 33-м паверсе і абыдуцца будучаму жыхару гмаха ў $ 6,3 мільёна. На 112-м паверсе знаходзіцца самая дарагая кватэра ў небасягу Central Park Tower. Кошт такога жылля пачынаецца ад $ 60 мільёнаў.

Акрамя жылых плошчаў, у будынку адкрыюцца крамы, цыгарны бар, танцавальная студыя і басейн. Папярэдні рэкорд па вышыні належаў суседняму хмарачосу, але цяпер ён на 50 метраў ніжэйшы.

NN.by

2
Адыкватник) / Адказаць
24.09.2019 / 12:57
пфу ты.... У Беларуси есть Дом Чыжа!! 
1
меркаванне / Адказаць
24.09.2019 / 14:57
Адыкватник),ён самы шырокі і бязглузды для панарамы горада. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру