Белтэлерадыёкампанія апублікавала ў сваім фэйсбуку табліцу з баламі, якія сябры журы паставілі канкурсантам падчас адбору на «Еўрабачанне». Праўда, не называючы, дзе чые балы.

«Звяртаем увагу, што член журы, які паставіў 1 бал удзельніцы, якая заняла выніковае другое месца, паставіў пераможцы адбору 2 балы.

Такім чынам, нават калі б адзнакі былі 10 і 12 балаў адпаведна, то выніковы расклад не змяніўся б. Больш за тое, нават калі б адзнакі былі 12 і 2 балы адпаведна, удзельніцы, якая заняла другое месца, гэтага не хапіла б для перамогі», — тлумачыць БТ.

Пераможца адбору — Лізавета Міснікава, фота Tvr.by

Пераможца адбору — Лізавета Міснікава, фота Tvr.by

Чытайце: Адзін з сяброў журы паставіў беларускамоўную песню «Вятры» на апошняе месца, але БТ адмовілася называць яго імя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0