У Гродзенскім раёне мужчына збіў сужыцеля сваёй маці. Пра выпадак паведамляе БелТА са спасылкай на СК па Гродзенскай вобласці.
Мужчына працуе кіроўцам у Літве. 21 верасня ён вярнуўся дадому з рэйса. Дзверы дома, дзе 28-гадовы малады чалавек пражывае з маці, яму ніхто не адчыніў. Мужчына цераз акно залез у свой пакой, дзе пабачыў маці і яе сужыцеля.
Узнікла бойка, у якой пацярпеў 54-гадовы мужчына.
Малады чалавек затрыманы. Устаноўлена, што ў момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў ён быў п'яны.