Тэлеканал «Белсат» на сваім сайце і ў сацсетках распаўсюдзіў інфармацыю, што ў мінскай школе №93 адбыўся выбух. Навіна ішла пад шапкай «тэрмінова», паведамлялася, што ў школу нікога не пускаюць.

Адзначым, што школа №93 — гэта тая, якую 1 верасня адкрываў Аляксандр Лукашэнка, знаходзіцца яна ў мікрараёне Вялікі Лес ва Уруччы.

У прыёмнай школы «НН» расказалі, што сёння на тэрыторыі навучальнай установы спрацаваў вогнетушыцель. «Больш ніякіх здарэнняў не было, парашковы «пылок» ужо прыбралі. Цяпер працуем у мірнай і спакойнай абстаноўцы».

Патлумачылі «НН» і адкуль была машына хуткай дапамогі ля будынка. «У аднаго з дзяцей ангіна, таму для яго выклікалі». Школа №93 працягвае працаваць у звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?